Кароткі нумар для вашай кампаніі

Калі вы жадаеце адкрыць доступ да кароткага нумару ў сетцы МТС для кансультавання абанентаў аб паслугах вашай арганізацыі, вам неабходна адправіць запыт на e-mail: info@mts.by або па адрасе: 220043, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 95, з пазнакай «Для аддзела дадатковых прадуктаў і паслуг».

Чатырохзнакавыя нумары падаюцца з дыяпазону 1ХХХ, 2ХХХ, 3ХХХ, 4ХХХ, 5ХХХ, 7ХХХ, 9ХХХ.

У запыце неабходна пазначыць:

  • прапанаваны кароткі нумар (нумары);
  • тэрыторыю і пералік паслуг, якія прадстаўляюцца пры тэлефанаванні на кароткі нумар;
  • нумар тэлефона для арганізацыі маршрутызацыі ўваходных выклікаў;
  • ці плануецца атрымліваць дадатковы прыбытак ад згенераванага абанентамі трафіку на выдзелены нумар.

У выпадку маршрутызацыі трафіку на выдзелены для вашай арганізацыі кароткі нумар у сетцы РУП «Белтэлекам» неабходна падаць копію рашэння Міністэрства сувязі і інфарматызацыі аб выдзяленні гэтага кароткага нумара, а таксама копію дамовы з РУП «Белтэлекам».

У выпадку зацікаўленасці ў арганізацыі для абанентаў бясплатнай паслугі з кампенсацыяй кошту трафіку арганізацыяй-замоўцам (паслуга «Зялёны нумар») неабходна дадаткова аб гэтым праінфармаваць.


Патрэбна дапамога?