Карпаратыўны Тонінг

Паслуга «ТОНІНГ» дазволіць вам замяніць доўгія гудкі карпаратыўнай мелодыяй, прывітаннем ці іншым гукавым сігналам.

З дапамогай яе вы зможаце: абраць мелодыі, якія будуць прайгравацца тэлефануючым абанентам cа спісу мелодый «Мае тоны», які фармуецца пасродкам:

  • Замовы мелодый з агульнага каталога мелодый паслугі ТОНІНГ, які падзяляецца на мелодыі 11 жанраў: Pop, Rap, Rock, R & B, Шансон, Класіка, Народныя, Рэтра, Прыколы, Жывыя гукі, NameTone, Гімны;
  • Замовы з ТОП-спісаў паслугі: TOP-10, Навінкі, ТОП-прыкол, Замежныя хіты, Рускія хіты, сфармаваных з мелодый з усяго каталога па розных крытэрах;
  • Запісаў уласных моўных фрагментаў праз IVR-меню;
  • Спампоўкі ўласных мелодый праз WEB-інтэрфейс на web-старонцы https://toning.mts.by

Карпаратыўны ТОНІНГ

Паслуга «ТОНІНГ» дазваляе прадаставіць дадатковыя магчымасці для карпаратыўных абанентаў. З дапамогай спецыяльнага інтэрфейсу кіравання, адміністратар карпарацыі зможа дадаць паслугу Карпаратыўны ТОНІНГ ўсім супрацоўнікам карпаратыўнага кліента (з улікам іх згоды на даданне дадзенай паслугі), загрузіць карпаратыўную мелодыю і наладзіць правілы яе прайгравання для ўваходных выклікаў карпаратыўным абанентам.

Адміністратар карпарацыі

Супрацоўнік, за якім замацавана права кіраваць наладкамі інтэрфейсу кіравання асобнай юрыдычнай асобы (карпарацыі). У паняцце кіраванне ўваходзіць: даданне паслугі «Карпаратыўны ТОНІНГ (за 1 абаненцкі нумар)», даданне карпаратыўнай мелодыі, ўстаноўка правілаў прайгравання карпаратыўнай мелодыі на нумарах супрацоўнікаў карпаратыўнага кліента.

Карпаратыўны ТОНІНГ

Паслуга дазваляе ўсталёўваць правілы прайгравання карпаратыўнай мелодыі пры дазвоне супрацоўнікам карпаратыўнага кліента. Адміністратар карпарацыі можа дадаць паслугу «Карпаратыўны ТОНІНГ (за 1 абаненцкі нумар)» на абаненцкія нумары супрацоўнікаў сваёй карпарацыі.

Пры даданні адміністратарам карпарацыі паслугі «Карпаратыўны ТОНІНГ (за 1 абаненцкі нумар)» вызначанага супрацоўніку карпаратыўнага кліента, дадзены абанент атрымае наступнае апавяшчэнне: «Карпарацыя <імя карпарацыі> хоча дадаць Вас у спіс сваіх абанентаў для далучэння паслугі «Карпаратыўны ТОНІНГ». Для пацверджання адпраўце CORP * OK. Для адмовы адпраўце CORP *NO».

Пасля адпраўкі пацверджання з боку супрацоўніка карпаратыўнага кліента, паслуга «Карпаратыўны ТОНІНГ (за 1 абаненцкі нумар)» дадаецца на яго нумар. Тарыфікацыя паслугі «Карпаратыўны ТОНІНГ (за 1 абаненцкі нумар)» адбываецца з нумара адміністратара карпарацыі. Для супрацоўніка карпаратыўнага абанента гэтая паслуга не тарыфікуецца.

Колькі каштуе?

Тарыфікацыя паслугі «Карпаратыўны ТОНІНГ (за 1 абаненцкі нумар)» адбываецца штомесяц, у памеры 0,21 рублёў з улікам ПДК за кожны унікальны абаненцкі нумар, які карыстаўся гэтай паслугай у справаздачным месяцы. Спісанні за паслугу «Карпаратыўны ТОНІНГ (за 1 абаненцкі нумар)», якой скарыстаўся кожны супрацоўнік карпаратыўнага кліента хоць бы раз цягам месяца, ажыццяўляюцца з нумара адміністратара карпарацыі па заканчэнні справаздачнага перыяду.

Паслуга «Карпаратыўны ТОНІНГ» мае большы прыярытэт, чым паслуга ТОНІНГ, падключаная супрацоўнікам карпаратыўнага кліента самастойна, адпаведна пры адначасовай працы дзвюх вышэйпералічаных паслуг у супрацоўніка карпаратыўнага кліента для ўваходных выклікаў будуць ўжывацца правілы, устаноўленыя адміністратарам карпарацыі.

Кошт паслугі «Карпаратыўны ТОНІНГ» (за 1 абаненцкі нумар) складае 0,21 рублёў з улікам ПДК.

Карпаратыўная мелодыя

Даданне карпаратыўнай мелодыі - паслуга, якая дазваляе загрузіць у інтэрфейс адміністратара карпарацыі карпаратыўную мелодыю ў адпаведнасці з вызначаным фарматам рынгбэктона. Загружаную мелодыю адміністратар карпарацыі можа ўсталёўваць у якасці мелодыі для прайграванні на ўсіх абаненцкіх нумарах карпарацыі і вызначаць расклад яе прайгравання. Карпаратыўная мелодыя загружаецца на бестэрміновай аснове і тарыфікуецца ў момант яе загрузкі ў профіль адміністратара карпарацыі.

Кошт карпаратыўнай мелодыі складае 0,61 рублёў з улікам ПДК.


Патрэбна дапамога?