Пра актуалізацыю прапаноў для карпаратыўных кліентаў

20.09.2016

Аператар МТС інфармуе аб тым, што з 1 кастрычніка 2016 года будуць пераведзеныя ў катэгорыю архіўных і стануць зачыненымі для падключэння тарыфныя планы лінеек «Кампанія» і «Карпаратыўны», а таксама тарыфы «Карпарацыя», «СМАРТ ОФІС» і «Бізнес».

Абаненты, якія абслугоўваюцца на гэтых тарыфах, да 30 верасня 2016 года могуць самастойна бясплатна перайсці на актуальныя карпаратыўныя прапановы лінейкі «Разумны бізнес». Загадзя кожнаму карпаратыўнаму кліенту будзе накіравана паведамленне.

Чытайце нашы навіны ў фармаце RSS. http://by.mts.by/rss/

Што такое RSS?

Патрэбна дапамога?