Пра змены ў тарыфных планах

03.10.2016

Аператар МТС інфармуе, што 14 кастрычніка 2016 года будуць унесеныя змены ў кошт паслуг у шэрагу тарыфных планаў мабільнай сувязі. Змены - у залежнасці ад тарыфу - закрануць памер абаненцкай платы, а таксама кошт званкоў па Беларусі і SMS-паведамленняў. Тарыфы на інтэрнэт-паслугі і паслугі сувязі ў роўмінгу застануцца ранейшымі.

На тарыфных планах «Блізкі. Для пенсіянераў»,«Лёгка сказаць», «МТС СМАРТ Гасцявы», «Ультра» і «Абсалют» змяненняў у памеры штомесячнай платы не адбудзецца. Тарыфы на званкі абанентам МТС і кліентам іншых беларускіх аператараў на прапановах «Блізкі. Для пенсіянераў» і «Выдатны» таксама застануцца нязменнымі. Акрамя гэтага, карэктывы ў кошце размоў у сетцы МТС не закрануць шэраг архіўных тарыфных планаў і ўсе тарыфы папулярнай лінейкі «МТС СМАРТ».

У сувязі з data-трансфармацыяй у карпаратыўным сегменце і пераходам на больш прагрэсіўныя і адпаведныя сучаснай структуры спажывання Voice & Data тарыфы «Разумны бізнэс» МТС запускае акцыю з фіксацыяй бягучых тарыфаў для карпаратыўных кліентаў да канца 2016 года.

З новымі тарыфнымі прапановамі можна азнаёміцца ​​тут.

Чытайце нашы навіны ў фармаце RSS. http://by.mts.by/rss/

Што такое RSS?

Патрэбна дапамога?