Аб змене тарыфаў на паслугі

21.03.2017

Аператар МТС інфармуе сваіх абанентаў аб змене тарыфаў на шэраг прапанаваных паслуг з 1 красавіка 2017 года.

Змена тарыфаў абумоўлена ростам дадатковых выдаткаў кампаніі на развіццё сеткавай інфраструктуры сотавай сувязі, укараненне новых тэхналогій, павышэнне якасці прапанаваных паслуг, і складзе не больш за 9% у бок павелічэння да ўзроўню бягучых тарыфаў на паслугі МТС.

Пры гэтым не зменіцца кошт унутрысеткавых тэлефанаванняў на тарыфах «МТС Смарт» і «МТС Смарт+», кошт паслуг на тарыфе «МТС СМАРТ Безліміцішча», памер акцыйнай абаненцкай платы для новых абанентаў на ўсёй лінейцы тарыфаў «МТС СМАРТ».

Змена кошту тарыфаў на паслугі МТС ажыццяўляецца ў межах, якія ўстаноўленыя рэгулятарам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

З новымі тарыфамі для фізічных и юрыдычных асоб, а таксама з тарыфамі ў роўмінгу можна азнаёміцца ​​на афіцыйным сайце кампаніі МТС, або патэлефанаваўшы ў Кантактны цэнтр па тэлефонах: (017) 237-98-98 і МТС 0890.

Пра падрабязнасці вы можаце даведацца ў нашых салонах сувязі. Анлайн-падтрымка і дапамога - help.mts.by.

Чытайце нашы навіны ў фармаце RSS. http://by.mts.by/rss/

Што такое RSS?

Патрэбна дапамога?