Метады разлікаў

Мы прапануем нашым кліентам розныя метады разлікаў за паслугі сувязі МТС. Вы можаце самі выбраць той з іх, які найбольш адпавядае ўмовам выкарыстання мабільнай сувязі Вашай кампаніяй.

Крэдытны

Крэдытны метад разлікаў прадастаўляецца ключавым кліентам СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» - юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія абслугоўваюцца па тарыфных планах «Карпарацыя», «Карпаратыўны +», «Дзелавы +», «Кампанія», «Кампанія SMS», «МТС-Канэкт» , «Персона».

Не прадастаўляецца тым абанентам, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць за паслугі сувязі, у тым ліку за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку, да пагашэння гэтай запазычанасці, а таксама пры наяўнасці прымусовых блакаванняў на асабовым рахунку за апошнія 3-ы месяцы сумарна болей 5-і сутак.

Можна выкарыстоўваць наступныя ўмовы крэдытавання, пры якіх:

  • усталёўваецца строгае абмежаванне па мяжы крэдыту на асабовым рахунку, да наступнага пiсьмовага паведамлення аб змене мяжы крэдыту з прыярытэтам па тэрмінах аплаты рахункаў;
  • адбываецца змена мяжы крэдыту па асабовым рахунку, у залежнасці ад штомесячных выдаткаў без дадатковага паведамлення з прыярытэтам па тэрмінах аплаты рахункаў.

Для прадастаўлення крэдытнага метаду разлікаў кіраўнік арганізацыі (або прадстаўнік арганізацыі з даверанасцю) можа звярнуцца ў цэнтры абслугоўвання карпаратыўных кліентаў з наступнымі дакументамі:

  • заява на прадастаўленне крэдытнага метаду разлікаў, падпісаная кіраўніком або даверанай асобай;
  • завераная копія дакумента, якая пацвярджае паўнамоцтвы кіраўніка (пры прад'яўленні даверанасці, акрамя засведчанай копіі даверанасці, таксама копія дакумента, што пацвярджае паўнамоцтвы службовай асобы, якая выдала даверанасць).

Па факце ўзгаднення крэдытнага метаду разлікаў заключаецца дамова, якая прадугледжвае крэдытны метад разлікаў.

Больш падрабязную інфармацыю аб прадастаўленні крэдытнага метаду разлікаў можна атрымаць па тэлефонах 0990, 8017 237-98-79 (пн-пт 08.00 - 18.00) або ў цэнтрах абслугоўвання карпаратыўных кліентаў.

Авансавы

Гэты метад разлікаў зручны кліентам, якія імкнуцца рэгуляваць і прагназаваць выдаткі на мабільную сувязь.

Спалучэнне авансавага і крэдытнага метадаў

Карпаратыўная праграма МТС дазваляе спалучаць авансавы і крэдытны метады разлікаў у рамках адзінага Карпаратыўнага кантракту.


Патрэбна дапамога?