Аддалены доступ у карпаратыўную сетку (VPN)

Паслуга «Аддалены доступ у карпаратыўную сетку (VPN)» заснаваная на тэхналогіях бесправадной перадачы даных - GPRS/EDGE/3G. Найноўшыя тэхналогіі гарантуюць шыфраванне і абарону ўсіх перадаваемых даных, што дазваляе ажыццяўляць абаронены бесправадны доступ да інфармацыі аб аддаленых аб'ектах, аб'яднаных у тэхналагічныя сеткі: банкаматах, POS-тэрміналах, сістэмах аховы і сігналізацыі. Паслуга «Аддалены доступ у карпаратыўную сетку (VPN)» будзе па-сапраўднаму незаменнай для банкаўскіх сістэм, рознічных сетак і іншых прадпрыемстваў у выпадках, калі пабудова правадных сетак немагчыма або эканамічна неапраўдана. З дапамогай сэрвісу супрацоўнікі кампаніі-карпаратыўнага кліента МТС атрымаюць магчымасць:

  • працаваць з функцыянуючымі ў карпаратыўнай сетцы прыклажэннямі, карпаратыўнай электроннай поштай, дзелавым раскладам;
  • карыстацца карпаратыўнымі файламі і базамі даных;
  • праглядаць карпаратыўны web-сайт.

Сетка, пабудаваная з выкарыстаннем гэтай паслугі, вылучаецца шырокім тэрытарыяльным ахопам, высокай надзейнасцю, лёгкасцю падлучэння новых сетак або карыстальнікаў, скарачэннем выдаткаў на адміністраванне, лёгкасцю змены канфігурацыі, поўным кантроль падзей і дзеянняў карыстальнікаў.

Аб умовах і парадку падключэння паслугі вам рапавядзе супрацоўнік упраўлення па працы з ключавымі кліентамі, г. Мінск, або спецыяліст групы па працы з ключавымі кліентамі абласнога філіяла СТАА «МТС».


Патрэбна дапамога?


Падключэнне да паслуг фіксаванага інтэрнэту па тэхналогіі Ethernet

тэлефон 9892, 8 017 237-98-92


Падтрымка карыстальнікаў мабільнага Інтэрнэту

тэлефон 0890, +375 29 777-08-90


Падтрымка карыстальнікаў паслуг «Хатні Канэкт», «Усё!», «Інтэрнэт для дома»

тэлефон 0860, 8 017 237-98-28

кругласутачна