Мабільныя супрацоўнікі

Паслуга «Мабільныя супрацоўнікі» - гэта просты і зручны інструмент для арганізацыі эфектыўнай працы калектыву: гандлёвых прадстаўнікоў, экспедытараў, кіроўцаў, кур'ераў. Вы ці вашы дыспетчары зможаце вызначаць месцазнаходжанне абанентаў і каардынаваць іх дзеянні з прывязкай да аб'ектаў гарадской інфраструктуры.

Паслуга «Мабільныя супрацоўнікі» дазваляе:

  • вызначаць бягучае месцазнаходжанне супрацоўнікаў на электроннай карце праз Інтэрнэт;
  • збіраць інфармацыю аб месцазнаходжанні супрацоўнікаў, аўтамабіляў або грузаў з інтэрвалам або па зададзеным графіку (напрыклад, з 9:00 да 18:00 кожную гадзіну толькі ў буднія дні);
  • праглядаць гісторыю перамяшчэнняў супрацоўнікаў за мінулыя перыяды часу як па групах супрацоўнікаў, так і па кожнаму супрацоўніку паасобку (напрыклад, на працягу працоўнага дня або за мінулы тыдзень);
  • кантраляваць знаходжанне супрацоўнікаў унутры або за межамі названай геаграфічнай зоны і інфармаваць карыстальнікаў аб парушэнні ўмоваў кантролю зоны;
  • адпраўляць SMS-паведамленні з WEB-інтэрфейсу паслугі сваім супрацоўнікам.

Перавагі паслугі «Мабільныя супрацоўнікі» для карпаратыўных кліентаў МТС:

Лёгкасць падлучэння: дастаткова адправіць персанальнаму мэнэджару МТС заяўку з пералікам прозвішчаў супрацоўнікаў і нумароў тэлефонаў, месцазнаходжанне якіх неабходна вызначаць.

Шырокія функцыянальныя магчымасці: карыстальнікі паслугі могуць раздрукоўваць справаздачы аб рухах супрацоўнікаў, рэгістраваць уласныя аб'екты на электроннай карце і гэтак далей.

Адсутнасць выдаткаў на абсталяванне і праграмнае забеспячэнне: паслуга працуе на любым мабільным тэлефоне стандарту GSM і не патрабуе ўсталёўкі, наладкі і запуску дадатковых праграм.

Бяспека: уся інфармацыя перадаецца ў зашыфраваным выглядзе.

Па ўсіх пытаннях, якія датычацца паслугі «Мабільныя супрацоўнікі», вы можаце звярнуцца ў Цэнтр абслугоўвання ключавых кліентаў МТС па тэлефонах: (017) 237 98 79, 237 98 95, а таксама па адрасе электроннай пошты: corporate@mts.by

GPS-маніторынг аўтатранспарту

«Мабільныя супрацоўнікі» на базе GPS - паслуга, якая дазваляе ажыццявіць маніторынг аўтатранспарту з высокай дакладнасцю вызначэння месцазнаходжання аб'екта (5-10 м.) на базе тэхналогіі ГЛОНАCC/GPS. Выкарыстоўваецца дадаткова да існуючай паслузе «Мабільныя супрацоўнікі» на базе LBS (тарыф «Безлімітны»).

Сімбіёз двух тэхналогій LBS і ГЛОНАCC/GPS значна павышае надзейнасць працы паслугі, асабліва ў моманты, калі GPS не працуе (гаражы, тунэлі і інш.)

Для карыстання неабходна дадаткова набыць камплект МТ ГЛОНАСС / GPS. Тэставанне працы абсталявання і паслугі на працягу 1 месяца прадастаўляецца без спагнання платы.

Кошт GPRS-трафіку, генераванага ў рамках паслугі, уключаецца ў абаненцкую плату паслугі. У роўмінгу кошт GPRS-трафіку спісвацца з абанента ў поўным аб'ёме ў адпаведнасці з роўмінгавымі тарыфамі

Заяўкі на набыццё і ўстаноўку абсталявання неабходна накіроўваць вашаму персанальнаму мэнэджару МТС або на адрас mail@lbs.com.by.

Колькі каштуе

Кошт паслугі «Мабільныя супрацоўнікі» вызначаецца дзвюма тарыфнымі прапановамі:

Тарыф «Безлімітны»

Тарыф «Класічны»

У абаненцкую плату тарыфа «Безлімітны» ўключана 30 SMS-паведамленняў у суткі, тарыфа «Класічны»   40 SMS-паведамленняў у месяц, якія можна адпраўляць сваім супрацоўнікам. Прадастаўленыя SMS паведамленні падсумоўваюцца. Іх можна адпраўляць любому супрацоўніку.

Кошт SMS паведамлення звыш уключаных у паслугі «Безлімітны» і «Класічны» складае 0,06 рублёў.

Да тарыфнай прапановы «Класічны» магчыма дадаткова набыць пакеты запытаў месцазнаходжання:



Колькасць запытаў у пакеце

Абаненцкая плата на месяц

500

6,25 руб.


1 500

15,63 руб.


3 000

28,13 руб.


7 000

56,25 руб.


10 000

68,75 руб.


20 000

115,63 руб.


50 000

234,38 руб.




Нявыдаткаваныя запыты не пераносяцца на наступны месяц. Вы можаце падключыць некалькі дадатковых пакетаў (у гэтым выпадку колькасць запытаў сумуецца).

Кошт вызначэння месцазнаходжання звыш пакета складае 0,13 рублёў за кожны запыт.

Кароткае кіраўніцтва карыстальніка
msotrudnik.pdf (1.16Мб)

Заява на падлучэнне паслугі
msotrudnik_z.doc (43Кб)


Патрэбна дапамога?