SMS-маніторынг

Сэрвіс «SMS-маніторынг», які прадстаўляецца абанентам СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» сумесна з ПУП «БелТрансСпадарожнік», дазваляе ажыццяўляць маніторынг рухаў транспартных сродкаў і адсочваць іх на экране кампутара на сайце ПУП «БелТрансСпадарожнік» у рэжыме online.

Каб скарыстацца гэтым сэрвісам, неабходна:

• зайсці на сайт www.beltranssat.by пад лагінам і паролем, атрыманых пры заключэнні дагавора з ПУП «БелТрансСпадарожнік»;

• адправіць запыт аб месцазнаходжанні транспартнага сродку з сайта, клікнуўшы па адпаведнай камандзе на сайце. Праз некаторы прамежак часу запытаная інфармацыя адлюструецца на старонцы сайта.

З тэхнічнага пункту гледжання абмен інфармацыяй ажыццяўляецца ў выглядзе SMS-паведамленняў паміж кароткім SMS-нумарам 1230, выдзеленым для ПУП «БелТрансСпадарожнік», і SIM-картай СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», усталяванай у спецыяльным абсталяванні кампаніі «БелТрансСпадарожнік» на транспартным сродку кліента кампаніі.

Больш падрабязную інфармацыю аб падключэнні і карыстанні сэрвісам можна даведацца на сайце www.beltranssat.by.

Тарыфікацыя выходных SMS-паведамленняў на нумар 1230 ажыццяўляецца згодна з тарыфным планам абанента-ўладальніка SIM-карты, усталяванай на абсталяванні.


Патрэбна дапамога?