Маніторынг транспарту

Кампанія СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» прапануе паслугі па павышэнні эфектыўнасці кіравання транспартным паркам, кіраванні выдаленымі аб'ектамі і зборы даных (банкаматы, абсталяванне для аховы аб'ектаў, прыборы ўліку жыллёва-камунальнай гаспадаркі і г.д.), заснаваныя на выкарыстанні спецыяльна распрацаваных паслуг для перадачы даных на тэрыторыі РБ і ў роўмінгу.

Сумесна з ТАА Адзіная навігацыйная сістэма - прадукты і рашэнні, заснаваныя на выкарыстанні тэхналогій спадарожнікавай навігацыі, якія дазваляюць ажыццяўляць:

  • спадарожнікавы маніторынг і дыспетчарызацыі карпаратыўнага транспарту;
  • ахову транспарту;
  • вызначэнне прабегу;
  • кантроль «левых» рэйсаў, адхіленне маршруту ад кантрольных кропак і павышэнне дысцыплінаванасці кіроўцаў;
  • кантроль выдатку і зліву паліва;
  • атрыманне справаздачнасці аб руху транспартнага сродку.

Маніторынг і дыспетчарызацыя транспарту адбываюцца з выкарыстаннем сістэмы «Навігатар-С» і сім - карты МТС з пакетам паслуг для перадачы дадзеных, як на тэрыторыі РБ, так і ў роўмінгу. Сістэма «Навігатар-С» распрацавана з улікам кантролю руху вялікай колькасці мабільных аб'ектаў, а таксама аптымізаваная для працы са значнымі аб'ёмамі даных.

Больш падрабязную інфармацыю аб падключэнні і выкарыстанні сістэмы «Навігатар-С» можна даведацца на сайце кампаніі ТАА Адзіная навігацыйная сістэма.

Тарыфы па перадачы даных на тэрыторыі РБ, кансультацыю па тарыфных прапановах па перадачы даных у роўмінгу можна атрымаць па тэлефонах 0990, 8017 237-98-79 (пн-пт 08.00 - 18.00) або ў цэнтрах абслугоўвання карпаратыўных кліентаў.


Патрэбна дапамога?